ЭТЫКА
Асноўныя этычныя прынцыпы кампаніі “Staniszewski Textiles” – гэта добрасумленнасць і прыстойнасць у бізнэсе. Мы не шукаем хуткага прыбытку, мы імкнёмся да будовы доўгатэрміновага, партнёрскага супрацоўніцства.
Асноўныя этычныя прынцыпы кампаніі “Staniszewski Textiles” – гэта добрасумленнасць і прыстойнасць у бізнэсе. Мы не шукаем хуткага прыбытку, мы імкнёмся да будовы доўгатэрміновага, партнёрскага супрацоўніцства.
Мы настроеныя на супрацоўніцтва з кожным вытворцам, які мае добры выбар тканін. Мы не абмяжоўваемся супрацоўніцтвам толькі з пастаяннымі партнёрамі – мы адкрытыя для новых ідэй. Мы заўсёды выбіраем самыя лепшыя прапановы.
Замоўленыя тканіны і ўзоры дастаўляюцца заказчыку на працягу некалькіх дзён. Мы працуем скаардынавана, таму пасля атрымання замовы мы неадкладна перадаём іх асобам, адказным за іх выкананне. Немагчыма, каб замова “загразла” дзесьці па дарозе.
Мы імкнемся да задавальнення індывідуальных чакання кліентаў, часам робячы магчымым тое, што здаецца немагчымым.
Нашымі пастаўшчыкамі з'яўляюцца вытворцы тканін з Італіі, Францыі, Польшчы, Кітая, Тайваня, Паўднёвай Карэі, Інданэзіі, Турцыі, Пакістану, Чэхіі, Фінляндыі, Іспаніі, Германіі і г.д. Мы шукаем добрай тканіны па ўсім свеце, мы едзім на спецыялізаваныя выставы ў Італію, Францыю, Кітай. Калі добрыя тканіны ёсць на Марсе, мы дастанем іх і адтуль.
Мы ствараем прыязную атмасферу, а высокакваліфікаваны персанал з радасцю прадставіць нашую прапанову і дапаможа вам зрабіць выбар у адпаведнасці з вашымі патрэбамі.
Нашымі кліентамі з'яўляюцца не толькі айчынныя, але і замежныя вытворцы адзення. Дзякуючы нашай прапанове і дыстрыбуцыі, ёй карыстаюцца (паспяхова) як буйныя, так і малыя і сярэднія прадпрыемствы.
У нашай прапанове вы знойдзеце матэрыялы, у склад якіх уваходзяць наступныя валокны: - натуральныя: воўна, бавоўна, лён і г.д. – штучныя: поліэфіры, поліамід, поліўрэтан, спандэкс і іншыя.
У асноўным мы спецыялізуемся на тканінах для паліто i куртак.
Мы эканомім час кліента. Па ўсёй краіне тавар дастаўляецца ўласнымі транспартнымі сродкамі або кур'ерскай службай. Нашыя гандлёвыя прадстаўнікі працуюць па ўсёй Польшчы. Таму ў любы час яны могуць наведаюць вашую кампанію і прадэманстраваць калекцыю тканін.
Мы паважаем грошы нашых кліентаў. Таму мы імкнемся мінаць любых пасрэднікаў, і прынцыпова не карыстаемся паслугамі кампаній, якія накладаюць вялікія нацэнкі на тавары.
Мы супрацоўнічаем толькі з тымі пастаўшчыкамі, якія клапоцяцца пра высокі ўзровень вырабленых тканін. Больш за дваццаць гадоў працы ў гэтай галіне дазволіла нам зразумець, наколькі важна нашым кліентам пазбягаць прастояў у вытворчасці, выкліканых пашкоджаннем матэрыялу.
У нас ёсць свае, правераныя спосабы прадбачання надыходзячых тэндэнцый ў модзе. Мы старанна аналізуем усю звязаную з ёй інфармацыю, каб прадстаўленая намі калекцыя атрымала прызнанне сярод канцавых спажыўцоў.
Вроцлаў, горад, у якім размяшчаецца офіс кампаніі, адзначаецца вельмі добрым лагістычным месцазнаходжаннем. У параўнанні з іншымі польскімі гарадамі, адсюль адносна блізка да Італіі – самага важнага тэкстыльнага цэнтра Еўропы. Таксама блізка да порта Гамбурга, куды паступае большасць тканін з Кітая, Тайваня, Паўднёвай Карэі і іншых аддаленых краін.
Місія кампаніі заключаецца ў пастаўцы модных (pronto moda) высакаякасных тканін па самых выгадных цэнах. Нашая прапанова адрасаваная вытворцам адзення ў Польшчы і іншых краінах.